Маладафронтаўку выключылі з БДУ за ўдзел у форуме "Ўсходняга партнёрства"?
Прэс-сакратарку "Маладога фронту" Таццяну Шапуцьку адлічылі з Белдзяржуніверсітэту. Фармальна — "за парушэнне статутнай дысцыпліны". Сама дзяўчына лічыць, што прычынай адлічэння стаў яе ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці краінаў Усходняга партнёрства. Таццяна Шапуцька вучыцца на другім курсе юрыдычнага факультэта БДУ, адзначае Радыё "Свабода". Яе паспяховасць у сярэднім 8 з паловай балаў.
16 і 17 лістапада дзяўчына прадстаўляла "Малады фронт" у Брусэлі на паседжанні Форуму грамадзянскай супольнасці краінаў Усходняга партнёрства. Тым часам яна даведалася, што 19 лістапада яе выклікалі на адмысловае паседжанне ў дэканат.
Таццяна распавяла пра гэта прадстаўніку Еўракамісіі Яўгеніюшу Смоляру, а той паведаміў пра магчымае адлічэнне дзяўчыны старшыні афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніду Козіку.
У адказ той заявіў, што ў выпадку адлічэння Таццяны сам асабіста выйдзе на дэманстрацыю пратэсту ў цэнтры беларускай сталіцы.
Цяпер тэлефоны Леаніда Козіка не адказваюць, таму маладафронтаўцы пакуль не змаглі дамовіцца з кіраўнікам Федэрацыі прафсаюзаў наконт правядзення маніфестацыі ў абарону правоў маладафронтаўкі ў цэнтры Мінску.