Малады чалавек загінуў падчас запуску мадэлі верталёта

19-гадовы Раман Пірожак з'яўляўся віцэ-прэзідэнтам клуба, які арганізуе запускі радыёкіраваных мадэляў у парку. Падчас чарговага запуску лопасць верталёта рассекла яму шыю, хлопец памёр на месцы.  



Як інфармуе РІА "Новости", гібель Пірожака стала другой смерцю ад радыёкіраванай мадэлі за ўсю гісторыю гэтага спорту ў ЗША.

Фота — AFP