"Малады Фронт" у Салігорску ладзіць конкурс малюнкаў крэйдаю

Салігорскі "Малады Фронт" 27 ліпеня традыцыйна ладзіць конкурс малюнкаў крэйдаю на асфальце. Ён прымеркаваны да ўгодкаў падпісання Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі.

Ахвотныя памаляваць збяруцца а 18-й гадзіне ля крамы "Дзіцячы свет". Запрашаюцца ўсе жадаючыя, паведамляе сайт Маладога фронту. Сёлетняя імпрэза пройдзе ў чацвёрты раз запар. Галоўная тэма конкурсу - "Любоў да Беларусі". Аўтары найлепшых малюнкаў атрымаюць каштоўныя прызы.