"Малады фронт" у шосты раз паспрабуе зарэгістравацца ў Беларусі

Шостую спробу зарэгістравацца ў Беларусі зробіць у наступным годзе "Малады фронт", які на сённяшні дзень зарэгістраваны ў Чэхіі.  Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, рэгістрацыйны з'езд прызначаны на 30 студзеня. Мяркуецца, што "Малады фронт" будзе легалізоўвацца як рэспубліканская маладзёжная арганізацыя.