"Малады фронт" выйшаў з АДС з-за Калякіна, моладзь падтрымала Мілінкевіча
"Малады фронт" выйшаў з Аб'яднаных дэмакратычных сілаў і адклікаў сваіх прадстаўнікоў з АДС. Такое рашэнне прыняў VI Сойм арганізацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла намесніца старшыні арганізацыі Наста Палажанка:
"АДС расчаравала моладзь, "Малады фронт". Асноўная прэтэнзія - адсутнасць лідэра, за якім мы маглі б пайсці. Для нас лідэрам застаецца Алесь Мілінкевіч, якога мы плануем і надалей падтрымліваць. А ў АДС сябе дэманструе як моцнага лідэра і кандыдата на будучую прэзідэнцкую кампанію Калякін, камуніст, якога мы не можам падтрымаць. Бо дзейнічаюць тут нашыя духоўныя якасці і хрысціянскія каштоўнасці".
Сойм абраў новае кіраўніцтва. Старшынём "Маладога фронту" абраны Зміцер Дашкевіч, яго намеснікамі - Артур Фінькевіч, Іван Шыла і Наста Палажанка.
У той жа час "Малады фронт" выступіў з ініцыятывай стварэння "права-цэнтрысцкага блоку дэмакратычных арганізацый".
Вось што кажа Наста Палажанка: "Мы будзем заклікаць да гэтага ўсе здаровыя сілы дэмакратычнага руху і вельмі спадзяемся, што ўзначаліць гэты права-цэнтрысцкі блок Аляксандр Мілінкевіч".