Маладыя бабруйчане скачуць з мастоў і шматпавярховікаў (фота)
Еўрарадыё "звесілася" з аўтамаста разам з бабруйскімі альпіністамі.
Сярод маладых бабруйскіх альпіністаў усё большай папулярнасцю карыстаецца новы спорт – роўп-джампінг, г.зн. скокі з мастоў ці іншых урбаністыстычных аб’ектаў. Пры гэтым чалавек скача на вяроўках, а не на гумавых амартызатарах.
Штонядзелі маладыя альпіністы плануюць ладзіць сустрэчы з сябрамі і прыхільнікамі экстрэмальнага адпачынку, каб усе ахвотныя мелі магчымасць паўдзельнічаць і выпрабаваць сябе. У гэтую нядзелю сустрэча адбылася на мосце па вуліцы Шмідта.
Некалькі ахвотнікаў хлопцы адразу і “спусцілі” на вяроўках з вышыні 15-20 метраў. Еўрарадыё таксама прапанавалі “завесіцца”. Першым адчуваннем быў страх вышыні, але прага зрабіць фотаздымкі перамагла.
Мы сведчым: у Бабруйску адбываецца фармаванне моцнай і дзейснай моладзевай экстрым-субкультуры.
Папярэджаньне: не спрабуйце джампінгаваць самі. Гэты занятак вымагае нагляду прафесіянала!
Фота аўтара