Маладыя беларускія паэты прэтэндуюць на міжнародную прэмію
Чацвёра беларускіх маладых паэтаў прэтэндуюць на міжнародную прэмію "Садружнасць дэбютаў". Гэта - Цімур Каляеў, Рагнед Малахоўскі, Янка Лайкоў і Аксана Спрынчан.
Адзначым, што міжнародная прэмія была заснаваная сёлета Саветам па гуманітарным супрацоўніцтве Садружнасці незалежных дзяржаў і Міжнародным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД.
У спіс прэтэндэнтаў уключаныя 33 аўтары ва ўзросце да 35 гадоў з 10 краін. Пераможцы і лаўрэаты стануць вядомыя ў верасні, інфармуе БЕЛТА.