“Маладзёжка” выйшла ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы па футболе
Моладзевая зборная Беларусі па футболе выйшла ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы па футболе.
14 кастрычніка на стадыёне ў Барысаве наша каманда з лікам 2:0 перайграла зборную Турцыі і па суме дзвюх сустрэч (2:1) атрымала пуцёўку ў Швецыю. Менавіта там у наступным годзе і будзе разыграны еўрапейскі кубак. Галы на рахунку Міхаіла Сівакова ды Ігара Шытава.
Нагадаем, беларуская моладзевая зборная ўжо ўдзельнічала ў фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы — ў 2004 годзе.