Маланка прабіла дзірку ў самалёце, які ляцеў з Ісландыі ў ЗША. Фота

Маланка прабіла дзірку ў носе пасажырскага самалёта, які ляцеў з Ісландыі ў ЗША. Як піша газета Denver Post, здарэнне адбылося ў аўторак неўзабаве пасля таго, як Boeing 757 выляцеў з аэрапорта Кефлавік у Рэйк'явіку. Праверка паказала, што пасля патраплення маланкі ўсе тэхнічныя сістэмы самалёта працавалі, таму пілот прыняў рашэнне працягваць палёт. Дзірку пабачылі ўжо пасля таго, як Boeing 757 прызямліўся ў аэрапорце Дэнвера.

Эксперты кажуць, што падобныя здарэнні бываюць вельмі рэдка. Абшыўка сучасных самалётаў вырабляецца з разлікам на тое, што вытрымае прамое патрапленне маланкі.

Фота: denverpost.com