Малдоўская апазіцыя аб'ядналася ў кааліцыю

У парламенце Малдовы створана кааліцыя апазіцыйных партый "За еўрапейскую інтэграцыю".

У яе ўвайшлі чатыры партыі: Ліберальна-дэмакратычная партыя Малдовы, Ліберальная партыя, Дэмакратычная партыя і альянс "Наша Малдова", перадае Lenta.ru.

Разам чатыры партыі маюць 53 дэпутацкія мандаты — на 5 больш, чым у Партыі камуністаў, якая, такім чынам, апынулася ў апазіцыі.

Большасць месцаў дае кааліцыі права прызначаць спікера парламента, але не прэзідэнта — у адпаведнасці з канстытуцыяй, для гэтага неабходны як мінімум 61 голас дэпутатаў.

Большасць таксама не дае кааліцыі магчымасці фармаваць урад, бо вырашальны голас у гэтым пытанні застаецца за прэзідэнтам.