Малдова ўвяла забарону на пастаўкі беларускага мяса

Забарону на імпарт мяса, а таксама жывёлаў з Расіі і сумежных з ёй краін, у тым ліку і Беларусі, увяла Малдова. Прычынай такога кроку называецца жаданне перашкодзіць патрапленню і распаўсюду небяспечнага для жывёлаў віруса "афрыканскай чумы".
Як паведамляе "Хартыя-97", небяспечнае захворванне жывёлаў было выяўленае ў Стаўрапольскім краі Расіі. Адзначаецца, што вірус "афрыканскай чумы" асабліва небяспечны для свінагадоўлі. Забарона будзе дзейнічаць да поўнай ліквідацыі ачага захворвання.