Маліцкі: Беларусы – спакойны, збольшага вясковы народ, і цэняць моцную руку
Кіраўнік навучальнай праграмы імя Каліноўскага, дзякуючы якой сотні выключаных беларускіх студэнтаў здолелі працягнуць адукацыю у Польшчы, лічыць, што для беларусаў спакой важнейшы за дэмакратыю. Гэтая думка прагучала ў інтэрв’ю Яна Маліцкага газэце “Metro”. “У Беларусі найменш развітая грамадзянская супольнасць на тэрыторыі былога СССР. Таму мала каго з беларусаў хвалюе нешта па-за тым, каб неяк самому пражыць. Гэта спакойны, пераважна вясковы народ, які цэніць кіраванне моцнай рукі. Увядзенне беларускай мовы як дзяржаўнай і гістарычных сімвалаў было расцэнена як нешта не патрэбнае. Інтэлігенцыя, якая жыве ў Беларусі, палічыла прымус да карыстання беларускай мовай як нешта абразлівае, што яе прыніжае. У Беларусі здаўна мовай элітаў была і застаецца расійская. Апазіцыя абараняе каштоўнасці, для бальшыні беларусаў чужыя. Дэмакратыя, свабода слова, правы чалавека важныя для меншыні. Беларусам няшмат патрэбна для шчасця. Калі ёсць заробак ці дапамога - ужо добра. Хаця трэба прызнаць, што колькасць людзей, якія хочуць еўрапейскай будучыні для Беларусі, расце. 50% беларусаў у апытаннях выказаліся за далучэння да Еўрасаюзу”.
Даведка Еўрарадыё: Ян Маліцкі з’яўляецца дырэктарам праграмы вывучэння Ўсходняй Еўропы Варшаўскага ўнівэрсітэту
Газета “Metro”- самая папулярная ранішняя газета, якая бясплатна раздаецца ў Польшчы мільёнамі асобнікаў. Гэтак званае “галоўнае чытво ў ранішнім транспарце”.