"Малочная вайна" між Беларуссю і Расіяй працягваецца?
Спіс малочнай прадукцыі з Беларусі, якую дазволена ўвозіць у Расію, ізноў павялічаны — прыблізна на 130 найменняў. Але пастаўкі могуць быць прыпыненыя, калі беларускі бок не будзе выконваць дамоўленасці. Пра гэта заявіў Генадзь Анішчанка, кіраўнік Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (Расспажыўнагляд). Па ягоных словах, беларускія прадпрыемствы і пастаўшчыкі не спяшаюцца падаваць узоры прывазной прадукцыі на экспертызу, што з'яўляецца адной з абавязковых умоваў пратаколу паміж Расіяй і Беларуссю.
БелаПАН са спасылкай на РІА "Новости" прыводзіць выказванне Анішчанкі: "Хацелася б папярэдзіць беларускі бок аб тым, што, калі не будуць прынятыя меры, мы не толькі не дазволім новыя, але не выключаем, што прыпынім тры спісы, па якіх ужо завозіцца або пачне завозіцца хуткім часам кісламалочная прадукцыя". Таксама ён заявіў, што адпаведнае апавяшчэнне ўжо накіраванае ў Мінхсяльгасхарч Беларусі.
Нагадаем, што ў выніку "малочнай вайны" былі прыпыненыя пастаўкі практычна ўсёй малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расію. Пасля перамоваў пастаўкі былі адноўленыя 18 чэрвеня. У першым спісе было 139 найменняў беларускай малочнай прадукцыі. 23 чэрвеня быў зацверджаны другі спіс са 134 найменнямі.