Манеты Нацбанка Беларусі перамаглі ў міжнародным конкурсе "Манета года"

Памятныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі (НББ) сталі пераможцамі міжнароднага конкурсу "Манета года 2009". Конкурс ладзіцца амерыканскім выдавецтвам Krause Publications. У ім прымалі ўдзел манеты, датаваныя 2007 годам, амаль з 40 краін. У намінацыі "Найлепшая каралеўская манета" перамагла срэбная манета "Масленiца" серыі "Святы i абрады беларусаў'", а ў намінацыі "Самая натхняльная манета" — манета "Крыж Еўфрасiннi Полацкай". Мастаком абедзвюх манет з'яўляецца Святлана Заскевіч.

Найлепшай манетай года прызнаная срэбраная манета з Манголіі з малюнкам расамахі з брыльянтавымі вачыма. Яна жа перамагла ў намінацыі "Найлепшая срэбраная манета".

Заснаваны каля 20 гадоў таму, конкурс "Манета года" лічыцца сярод нумізматаў самым прэстыжным. Ён арганізаваны дзеля удасканалення дызайну, спосабаў збыту, падвышэння эстэтычнай каштоўнасці і якасці чаканкі сучасных манет.

Інтэрфакс