Марацінас: Іспанія выступае за поўную нармалізацыю адносін Беларусі і ЕС

Іспанія вельмі зацікаўлена ў тым, каб яе старшынства ў Еўрасаюзе пачалося з поўнай нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Іспаніі Мігель Марацінас пасля перамоў з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Паводле слоў дыпламата, Іспанія таксама зацікаўлена ў тым, каб падчас яе старшынства ў ЕС, якое пачнецца 1 студзеня 2010 года, была падпісана першая базавая дамова паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, якая вызначыць адносіны бакоў. У прыватнасці Марацінас адзначыў:

“Каб гэта адбылося, мы павінны цалкам пакончыць з санкцыямі, якія з'яўляюцца механізмамі ўчарашняга дня. Мы выступаем за дыялог і рады, што нашы намаганні па ўключэнні Беларусі ва Усходняе партнёрства ўвянчаліся поспехам".

БелаПАН