Марцін Скарсэзэ здыме фільм пра вынаходніцтва Хьюга Кэбрэта

Рэжысёр Марцін Скарсэзэ зоймецца кінаадаптацыяй дзіцячай кнігі «Вынаходства Хьюга Кэбрета» («The Invention of Hugo Cabret») Брайна Сэлзніка. Гэтая кніга пра гісторыю 12-гадовага сіраты Хьюга, які жыве на парыжскім вакзале ў 1930-я гады, і аказваецца ўцягнутым у таямнічую гісторыю з удзелам свайго бацькі і нейкага робата.

Дарэчы, аўтарам сцэнара фільма стане Джон Логан – сцэнарыст фільмаў «Гладыятар», «Апошні самурай», «Суіні Тод» і «Авіятар», апошні з якіх зняў той жа Скарсэзэ.

Прадзюсарам выступіць Грэм Кінг, які працаваў над «Адрачэнцамі» Скарсэзэ.

Нагадаем, што нядаўна на адкрыцці Берлінскага кінафэсту-2008 Скарсэзэ прадставіў свой дакументальны фільм пра гурт The Rolling Stones «Хай будзе святло». Таксама рэжысёр плануе зняць дакументальную стужку аб жыцці Боба Марлі.