Марцін Скарсэзэ здыме рымейк на фільм Акіры Курасавы
Рэжысёр Марцін Скарсэзэ выступіць прадзюсарам рымейку карціны Акіры Курасавы "Рай і пекла" ("Tengoku to jigoku").
Сцэнар фільма Марцін Скарсэзэ атрымаў ад Дэвіда Мамета яшчэ ў 1999 годзе, але толькі цяпер праца над праектам пачалася, перадае Lenta.ru. Рэжысёрскае крэсла фільма зойме Майк Нікалс, аўтар стужак "Хто баіцца Вірджынію Вулф?", "Выпускнік", "Анёлы Амерыкі", "Блізкасць" і "Вайна Чарлі Ўілсана".
Фільм Курасавы выйшаў на экраны ў 1963 годзе. Драма была знятая на аснове крымінальнага рамана амерыканскага пісьменніка Эда Макбейна. У карціне распавядаецца гісторыя багатага прадпрымальніка, у якога выкрадаюць сына і патрабуюць велізарны выкуп. Але затым высвятляецца, што выкрадальнікі пераблыталі яго сына з сынам шафёра, і герой устае перад маральнай дылемай: ці павінен ён плаціць выкуп, калі яго ўласны сын у бяспецы. Адаптуючы сюжэт рамана для фільма, Курасава перанёс месца дзеяння ў Японію. Адзначым, што карціна была намінаваная на "Залатога Льва" Венецыянскага кінафэсту.
Фота: Rolling Stones