Марэк Мігальскі: спіс беларускіх чыноўнікаў павінен быць шырэйшым

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі расчараваны рашэннем па Беларусі Савету міністраў Еўрасаюза. Тое, што ў дачыненні Беларусі не ўвялі эканамічныя санкцыі — памылка, лічыць спадар Мігальскі. Дзіўна, на яго думку, таксама тое, што не было прынятае рашэнне наконт шэнгенскіх візаў для простых грамадзянаў. А ўвядзенне бясплатных нацыянальных візаў ён назваў звычайнай прапагандай.  

Разам з тым эўрадэпутат Марэк Мігальскі вітае прыняты спіс беларускіх чыноўнікаў, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза. Пры гэтым ён лічыць, што спіс можа быць шырэйшым. Там павінны з’явіцца рэктары вну, якія адлічаюць студэнтаў па палітычных матывах, супрацоўнікі спецслужбаў і прадстаўнікі мясцовых уладаў. Высновы Савету ЕС павінны былі быць больш радыкальнымі, заявіў у інтэрв’ю Еўрарадыё Марэк Мігальскі.