Маршрутныя таксоўкі - самы траўманебяспечны грамадскі транспарт у Мінску

Маршрутныя таксоўкі застаюцца самым траўманебяспечным грамадскім транспартам у Мінску. Пра гэта на нарадзе ў Мінгарвыканкаме заявіў першы намеснік начальніка гарадскога аддзела МНС Руслан Ліхаманаў.
Паводле яго слоў, летась у сталіцы было зарэгістравана 30 здарэнняў з удзелам грамадскага транспарту, што на 14% меней, чым было ў 2007 годзе. Прычым каля траціны здарэнняў прападае на маршрутныя таксоўкі.

Сёлета ў Мінску ўжо зафіксавана 12 здарэнняў з удзелам грамадскага транспарту, а гэта на 66% болей, чым было ў аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".