Марыя Гулегіна паабяцала вярнуцца ў Беларусь з канцэртамі

Пасол добрай волі ЮНІСЭФ, оперная зорка Марыя Гулегіна вернецца ў Беларусі з канцэртамі. Пра гэта яна паведаміла журналістам 20 лістапада ў Мінску. Візіт Гулегінай праходзіць ад 15 па 21 лістапада. Яна запісала відэазварот, прысвечаны актуальным пытанням правоў дзяцей і прапаганды пазітыўнага бацькоўства, а таксама прыняла ўдзел у шэрагу іншых мерапрыемствах, у тым ліку ў падрыхтоўцы фіналу дзіцячага “Еўрабачання”, паведамляе БелаПАН. Сваю кар’еру ў канцы 1980-ых гадоў Марыя Гулегіна пачынала менавіта ў Мінску, на сцэне Беларускага опернага тэатра. Цяпер кіраўніцтва тэатра вядзе з ёй перамовы пра арганізацыю яе канцэрта ўвесну наступнага года.