Машыністы харкаўскага метро, якія з 11 лютага галадалі, спынілі страйк
Страйк прыпынілі машыністы харкаўскага метро. З 11 лютага яны галадалі з патрабаваннямі аднавіць на працы звольненых калегаў і адхіліць ад пасады начальніка метрапалітэна. Аднак пасля таго, як з новым кіраўніком метрапалітэна была дасягнутая
дамова пра стварэнне пагадняльнай камісіі, машыністы вырашылі згарнуць
намёты на плошчы Свабоды, інфармуе УНІАН.