Мастака Аляксея Марачкіна асудзілі на 5 сутак арышту
У Цэнтральным судзе Мінску раніцай у аўторак адбыўся суд над мастаком, старшынёй Аб'яднання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Аляксеем Марачкіным. Ён асуджаны на 5 сутак арышту. Старшыня ўправы "Бацькаўшчыны" Алена Макоўская распавяла Еўрарадыё пра тое, за што пакараны Марачкін:
"Паводле словаў адваката, яму далі артыкул 17-1, маўляў, быццам бы лаяўся каля Цэнтральнага РУУС. Хаця забіралі яго відачочна з майстэрні. Тут яўная нестыкоўка... Сваякі кажуць, што ў яго бранхіт. Ён кашляў, але сам лячыўся дома".
Нагадаем, Аляксей Марачкін быў затрыманы ўчора вечарам. У майстэрню мастака ўварваліся амапаўцы і забралі расцяжкі, падрыхтаваныя для святочнага шэсця на Дзень Волі. Ноч Аляксей Марачкін правёў на Акрэсціна.
Цяпер мастака зноў павезлі ў акрэсцінскую турму для адбыцця пакарання. Сваякі спрабуюць яму перадаць цёплыя рэчы