"Мастоўская сельгастэхніка" прадставіла свой сотавы тэлефон (Фота)

"Мастоўская сельгастэхніка" прадставіла тэлефон для пажылых людзей, які плануецца выпускаць на прадпрыемстве.
Яшчэ ў траўні 2009 года начальнік спецыялізаванага цэха Мастоўскай сельгастэхнікі Сяргей Міцкевіч заявіў Еўрарадыё, што "у нас праект — зрабіць тэлефон, які б адрозніваўся ад усіх іншых тэлефонных апаратаў".

Аднак моцна падобны тэлефон, які ў бліжэйшы час пачне выпускаць мастоўскае прадпрыемства, ужо летам пачаў выпускаць расійскі "Мегафон". Невядома, ці хто ў каго скраў дызайн, ці гэта рэдкаснае супадзенне.


Мастоўскі тэлефон


"Мегафон"

Чытайце таксама:

Мастоўская сельгастэхніка стварыла ўнікальны мабільны