Мастоўскі райсавет не мае грошай на пагашэнне дэфіцыту бюджэту
Пасля прыняцця мастоўскім райсаветам зменаў ў раённы бюджэт ўтварыўся дэфіцыт бюджэту ў памеры амаль 2,9 млрд. рублёў. Аднак у рашэнні райсавета адсутнічаюць крыніцы пагашэння дэфіцыту. Паводле Бюджэтнага кодэксу Беларусі, пры рашэннях, якія выклікаюць дэфіцыт бюджэту, павінны вызначацца крыніцы пагашэння дэфіцыту.
“На працягу апошняга году я неаднаразова звяртаўся ў Мастоўскі райсавет, Гарадзенскі аблсавет наконт парушэнняў Бюджэтнага кодэксу, аднак на ўсе звароты атрымліваў звычайныя адпіскі. Прычым змест адказаў у мяне выклікаў пытанні наконт прафесійных якасцяў людзей, што займаюць адпаведныя пасады”, — сказаў Еўрарадыё дэпутат Мастоўскага райсавету Дзмітрый Кухлей.