Мастоўскія ўлады перанеслі дыктоўку на Дзень волі

«Такім чынам Мастоўскі райвыканкам, магчыма, вырашыў затрымаць дома актывістаў, якія маглі паехаць у Мінск на палітычную акцыю апазіцыі», мяркуюць прадстаўнікі апазіцыі.
Афіцыйны адказ на дазвол правесці агульнанацыянальную дыктоўку атрымаў жыхар Мастоў Алесь Зарэмбюк – сябра рады Руху “За свабоду”. Улады зрабілі некаторыя змены. У прыватнасці, дыктоўка прызначаная на 25 сакавіка на 14 гадзінаў, хаця арганізатары прасілі дазволу на 22-га. Вертыкальнікі прапануюць таксама іншы тэкст “Старую казку Палесся”, напісаную Юрыем Лабынцавым.

Алесь Зарэмбюк:
Гэта не Янка Купала, але кампрамісы ў жыцці патрэбныя.

Райвыканкам прызначыў таксама іншае памяшканне. Заяўнікі прасілі чытальную залу ў раённай бібліятэцы або школьны клас, аднак улады выдзелілі памяшканне ў раённым цэнтры выхаваўчай работы. Гэта не горшы варыянт, лічаць арганізатары.  Летась мастоўскія актывісты праводзілі беларускую дыктоўку пад адкрытым небам на беразе Нёману.

РэгіёнBY