Мастоўскія ўлады прапанавалі тэкст і памяшканне для беларускай дыктоўкі
Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт даў згоду сябру Рады Руху “За Свабоду” Алесю Зарэмбюку на правядзенне другой агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі. Мерапрыемства пройдзе 25 сакавіка ў актавай зале Мастоўскага раённага цэнтра выхаваўчай работы.
Па прапанове аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама тэкстам дыктоўкі будзе “Старая казка Палесся” Юрыя Лабынцава.
Па прапанове аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама тэкстам дыктоўкі будзе “Старая казка Палесся” Юрыя Лабынцава.