Майк Пэтан дэбютуе з чарговым праектам

Вакаліст Faith No More Майк Пэтан (Mike Patton) рыхтуецца прэзентаваць чарговы сайд-праект.  Зараз музыка амаль скончыў працу над дэбютным дыскам свайго новага стварэння – гурта Nevermen.

У запісе альбома таксама ўзялі ўдзел фронтмэн індзі-рокераў TV on the Radio Тундэ Адэбімпэ (Tunde Adebimpe) і ветэран арт-рэпу Doseone, які супрацоўнічаў з Пэтанам яшчэ ў межах яго Peeping Tom.

Праца над лонгплэем цягнецца ўжо больш за год, але Майк спадзяецца, што рэліз яго адбудзецца да канца 2010-га.

Тым часам яшчэ адзін праект Пэтана – альбом класічных песень 50-х і 60-х гадоў «Mondo Kane» - трымаецца на другім месцы чарта  Billboard Classical Music. Гэту кружэлку музыка запісваў сумесна з філарманічным аркестрам Тасканіні (Orchestra Filarmonica Arturo Toscanini).

Нагадаем, летась Майк Пэтан абвясціў пра ўз'яднанне з Faith No More у межах рэюніян-тура каманды. Праведзеныя музыкамі гастролі па Еўропе сталі іх першымі сумеснымі канцэртамі з 1998 года.

Фота: openspace.ru