Маёр міліцыі за грошы прыкрываў незаконныя пастаўкі мяса

Камітэт дзяржбяспекі пачаў крымінальную справу на маёра Чэрыкаўскай міліцыі, які забяспечваў прыкрыццё незаконных паставак мяса, паведамляе "Ежедневник". Міліцыянту выставілі абвінавачанне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Паводле звестак КДБ, маёр спрыяў бесперашкоднаму праезду па тэрыторыі раёна машын з мясам, якія не мелі суправаджальных дакументаў. Міліцэйскае прыкрыццё незаконным перавозчыкам маёр аказваў за грошы.

На сённяшні момант следчыя КДБ імкнуцца даведацца, калькі машын суправаджаў маёр і колькі грошай ён за гэта атрымаў.