Майстра з Наваполацка падазраюць у крадзяжы 347 лічыльнікаў расходу вады

У крадзяжы 347 лічыльнікаў расходу гарачай і халоднай вады на суму больш за 17 мільёнаў рублёў падазраецца майстар жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка Наваполацка. Распачатая крымінальная справа. Як адзначае газета "Звязда", 44-гадовы майстар здолеў скрасці столькі лічыльнікаў усяго за некалькі месяцаў. Зразумела, карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі. Цяпер следчыя высвятляюць, як гэтага не заўважылі яго калегі і начальства.