Медыкі забаранілі купацца ў вадаёмах пад Мінскам і на Брэстчыне
Санітарна-эпідэмічныя службы забаранілі купацца на вадасховішчы Пціч пад Мінскам. Пад забарону патрапілі таксама 7 вадаёмаў Брэсцкай вобласці, паведамляе "Інтэрфакс". Медыкі называюць забароненымі вадаёмы Мышанка і Свяцілава ў Баранавічах, у прудах Палонка і ў вёсцы Сталовічы ў Баранавіцкім раёне, у вадаёме, які знаходзіцца ў гарадскім парку ў Жабінцы, у возеры Хмелева ў Жабінскім раёне і ў вадаёме ў вёсцы Булькава ў Жабінскім раёне Брэсцкай вобласці.
Як правіла, забарона на купанне ўводзіцца ў сувязі з перавышэннем дапушчальнага ўтрымання лактозастаноўчых кішэчных палачак у вадзе. Такое забруджванне можа выклікаць кішачныя засмучэнні пры выпадковым заглынанні вады.