Механізатар уцякаў на трактары ад ДАІ і аказаў зацятае супраціўленне
Здарэнне адбылося ў Петрыкаўскім раёне. Супраць мужчыны ўжывалі спецсродкі.
У Петрыкаўскім раёне механізатар гаспадаркі "Запаветы Ільіча" ўцякаў ад ДАІ на трактары "Беларус". Ён працаваў на полі, а пасля паехаў у парк. Па дарозе яго паспрабавалі спыніць супрацоўнікі ДАІ для праверкі дакументаў. Аднак мужчына не спыніўся. Трактар з'ехаў з дарогі на поле і накіраваўся ў бок вёскі Бабунічы.
Як паведамляе БЕЛТА, супрацоўнікі ДАІ спрабавалі яго спыніць, а пасля зрабілі папераджальны стрэл у паветра. Аднак трактарыст працягваў уцёкі, ужо па лесапаласе. Пагоня працягвалася две гадзіны. У выніку трактар заглох, калі не змог праскочыць паміж двума дрэвамі.
Міліцыянеры здолелі дагнаць трактарыста толькі на вясковай вуліцы, куды ён уцёк, кінуўшы свой транспартны сродак. Мужчына аказаў зацятае супраціўленне. У выніку супраць яго былі выкарыстаныя спецсродкі.
Агулам на парушальніка склалі 6 адміністрацыйных пратаколаў. Ён мусіць заплаціць больш за 11 мільёнаў рублёў штрафаў. На 3 гады механізатара пазбавалі права на кіраванне транспартным сродкам.
Здымак з архіву. Фота: Fotolia