Меліта Станюта выйграла чатыры ўзнагароды на маскоўскім этапе Гран-пры
Першы этап Гран-пры па мастацкай гімнастыцы завяршыўся ў Маскве. Беларуска Меліта Станюта выйграла на ім чатыры ўзнагароды, паведамляе БЕЛТА. У апошні дзень турніру гімнасткі разыгралі ўзнагароды ў асобных відах. Меліціна стала другой у практыкаванні з абручом (28,075 бала) і трэцяй - са скакалкай (27,300) і мячом (27,775). У практыкаванні з стужкай беларуска паказала пяты вынік (27,000).
Залатыя ўзнагароды заваявалі расіянкі. Яўгенія Канаева была першай у практыкаваннях з абручом (28,625) і мячом (28,900), Дар'я Кандакова - са стужкай (28,500) і скакалкай (28,375).
Днём раней нашая зямлячка з вынікам 109,800 бала выйграла бронзу ў шматбор'і. Пераможцай стала Яўгенія Канаева (113,850), якая апярэдзіла яшчэ і сваю сяброўку па камандзе Дар'ю Кандакову (112,200).
Не засталіся без узнагарод нашы суайчынніцы і ў групавых практыкаваннях. Беларускі святкавалі перамогу ў шматбор'і, набраўшы ў суме 54,000 бала. Расіянкі сталі другімі (53,225).
У спаборніцтве юніёрак наша Наталля Лешчык стала трэцяй у шматбор'і, а ў групавых практыкаваннях беларускі размясціліся на другім месцы.
Турнір праходзіў у Маскве з 19 па 21 лютага. Наступны этап Гран-пры адбудзецца ў Кіеве ў сакавіку.