Мэр: Якасць гародніны, што прадаюць у мінскіх магазінах, не адпавядае яе цане
Якасць гародніны, якую прадаюць у мінскіх магазінах, не адпавядае яе цане. Пра гэта заявіў мэр горада Мікалай Ладуцька падчас аператыўнага пасяджэння ў Мінгарвыканкаме. Ён даручыў праверыць сталічныя магазіны і выявіць пастаўшчыкоў няякаснаяга тавару. Што да кошту бульбы, сталічныя ўлады упэўнены ў тым, што яго зніжэнню паспрыяюць кірмашы. Там гародніну прадаюць самі фермеры, без пасрэднікаў, таму танней, чым у магазінах, і гандлёвым пунктам будзе невыгадна павялічваць цэны, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.