Меркель распытаў Ярмошыну аб кампаніі і пажадаў свабодных выбараў
22 жніўня намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Меркел абмеркаваў з кіраўніцтвам Цэнтравыбаркаму Беларусі пытанні правядзення выбарчай кампаніі. Аб гэтым БелаПАН паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Па яго словах, на сустрэчы таксама прысутнічаў часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур.
Па словах М.Лазавіка, Дэвіда Меркела азнаёмілі з беларускай выбарчай сістэмай і асноўнымі этапамі выбарчай кампаніі. "У сваіх пытаннях госці папрасілі дэталізаваць некаторыя аспекты розных этапаў выбарчай кампаніі: фармаванне выбарчых камісій, вылучэнні кандыдатаў, іх рэгістрацыі, забеспячэнні доступу кандыдатаў да СМІ, дзейнасці ўнутраных назіральнікаў, правоў і паўнамоцтваў міжнародных назіральнікаў, працэсу галасавання, у тым ліку датэрміновага", - распавёў сакратар ЦВК.
Па яго словах, Д.Меркел пажадаў, каб выбары прайшлі "свабодна і дэмакратычна". "Больш пэўных пажаданняў і просьбаў не было", - заявіў М.Лазавік.