Меркель: Вырашэнне праблемы правоў чалавека ў Беларусі - важнае для Еўропы

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель сустрэлася з лідэрам аргкамітэта руху "За свабоду" Аляксандрам Мілінкевічам. Як паведамляе прэс-служба беларускага палітыка, сустрэча адбылася ў Берліне 17 верасня пасля канферэнцыі "За правы чалавека ва ўсім свеце". Мілінкевіч расказаў Меркель аб сваім бачанні сітуацыі ў Беларусі, а таксама заклікаў Еўрасаюз і Нямеччыну праводзіць "актыўную маральную і гнуткую палітыку адносна Беларусі".

Выступаючы на адкрыцці канферэнцыі, Ангела Меркель зазначыла, што лічыць вырашэнне праблемы з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтным для Еўропы.

БелаПАН