Меркель заявіла пра неабходнасць дэпартаваць злачынцаў-мігрантаў
Нямеччына павінна яшчэ раз разгледзець пытанне аб магчымасці дэпартаваць замежнікаў, асуджаных за злачынствы. Пра такую заяву канцлера Ангелы Меркель паведамляе BBC.
Заява кіраўніцы нямецкага ўрада прагучала пасля серыі масавых нападаў на жанчын у Кёльне ў навагоднюю ноч. Паведамляецца, што заявы ў паліцыю падалі ўжо больш за сотню пацярпелых ад рабаванняў і сэксуальных дамаганняў.
"Нямеччына не пацерпіць такія агідныя злачынствы. Уявіце сабе, што адчувалі жанчыны — безабаронныя, кінутыя на волю лёсу. Асабіста для мяне гэта здаецца недапушчальным", — зазначыла Меркель.
Раней міністр юстыцыі Нямеччыны заявіў, што любы суіскальнік статусу бежанца, які мае дачыненне да нападаў, будзе дэпартаваны.
Па звестках паліцыі, падазраваныя ў нападах — пераважна маладыя выхадцы з Паўночнай Афрыкі. Нямецкая паліцыя апазнала 16 падазраваных, але нікога не арыштавала.
Антыісламскі рух ПЕГІДА і правая партыя "Альтэрнатыва для Нямеччыны" (AfD) заявілі, што напады сталі прамым вынікам рэзкага росту міграцыі. Толькі за апошні год у Нямеччыну прыбылі больш за мільён бежанцаў.
Фота: Reuters