M.I.A. і GENTLEMAN выступяць на Heineken Open’er Festival
M.I.A.
і
GENTLEMAN будуць хэдлайнерамі на новай сцэне(World
Stage) на будучым Heineken
Open’er Festival, які пройдзе ў польскім горадзе Гдыня з 4 па 6 ліпеня. Па словах Мікалая Зялкоўскага, аднаго з арганізатараў музычнага фестывалю, новая “Сусветная сцэна” будзе запрашаць “музыкаў, якія спалучаюць у сваіх творах традыцыю і сучаснасць. Першы з запрошаных гасцей – гурт M.I.A., названы часопісам “Rolling
Stone” лепшым альбомам 2007 года. Другі – гэта самы папулярны рэгі-артыст у Польшчы Gentleman”. Як зазначаюць арганізатары, “гэтыя музыкі – толькі пачатак!”
Даведка Еўрарадыё
M.I.A.
Другі альбом M.I.A. пад назвай “Kala” выйшаў у 2007 годзе і адразу быў названы часопісам “Rolling Stone" “Альбомам года”. Дарэчы, M.I.A. сярод іншых абыйшла ў гэтай намінацыі такіх выканаўцаў, як Radiohead, LCD Soundsystem, Jay-Z і Bruce Springsteen.
GENTLEMAN & The Far East Band
Gentleman – адзін з самых папулярных рэгі-выканаўцаў у свеце. Цікавы той факт, што ён не паходзіць з радзімы Боба Марлі — Ямайкі. Ягонае сапраўднае імя Тылман Ота, і нарадзіўся музыка ў Нямеччыне. Аднак гэта не перашкодзіла яму паспець пайграць некалькі разоў з такімі вядомамі рэгі-музыкамі з Ямайкі, як Bounty Killer, Barrington Levy, Sizzla і Capleton. Няшмат рэгі-спявакоў могуць ганарыцца такім спісам…