Міхаіл Грабоўскі закінуў сваю першую шайбу ў НХЛ

Форвард зборнай Беларусі і канадскага “Манрэаля” Міхаіл Грабоўскі закінуў сваю першую шайбу ў Нацыянальнай хакейнай лізе.  Мінулай ноччу ў пераможным для “Манрэаля” матчы з “Бостанам” (6:1) Грабоўскі стаў аўтарам пятай шайбы сваёй каманды. Адзначым, што для 23-гадовага Міхаіла Грабоўскага гэты паядынак быў дзевятым у наймацнейшай лізе планеты.  

БЕЛТА