Міхаіл Грабоўскі зарабіў 30-ы бамбардырскі бал у чэмпіянаце НХЛ
Беларускі форвард "Таронта" Міхаіл Грабоўскі мінулай ноччу вызначыўся галявым пасам у выязным паядынку чэмпіянату НХЛ з "Нью-Ёрк Айлендэрс".
Каманда беларуса перамагла ў серыі пасляматчавых булітаў — 5:4. Набіраючы бамбардырскія балы ў другім паядынку запар, 25-гадовы Грабоўскі зарабіў у цяперашнім чэмпіянаце НХЛ ужо 30 (13 галоў і 17 перадач) ачкоў у 58 матчах.
Лідэрам "беларускага дэсанта" па-ранейшаму застаецца форвард "Манрэаля" Андрэй Касціцын. У 57 гульнях гэтага першынства ён набраў 38 ачкоў па сістэме "гол плюс пас", інфармуе БЕЛТА.