Міхаіл Саакашвілі афіцыйна стаў пераможцам прэзідэнцкіх выбараў
Пастанову па выніках прэзідэнцкіх выбараў 5 студзеня прыняла сёння Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі. Паводле яе перамогу атрымаў Міхаіл Саакашвілі. Выніковы дакумент падпісалі 7 сябраў ЦВК, а 6 прадстаўнікоў апазіцыйных
партый адмовіліся яго падпісваць, яны заявілі, што вынікі выбараў
фальсіфікаваныя.
Канчатковыя дадзеныя ЦВК Грузіі сведчаць, што Саакашвілі набраў 53,4% галасоў выбаршчыкаў, а яго галоўны канкурэнт, кандыдат ад аб’яднанай апазіцыі Леван Гачэчыладзэ – 25,6% галасоў.
Інтэрфакс
Канчатковыя дадзеныя ЦВК Грузіі сведчаць, што Саакашвілі набраў 53,4% галасоў выбаршчыкаў, а яго галоўны канкурэнт, кандыдат ад аб’яднанай апазіцыі Леван Гачэчыладзэ – 25,6% галасоў.
Інтэрфакс