Міхаіл Захараў больш не трэніруе хакейную зборную

Новы трэнер, які павязе нашу каманду на чэмпіянат свету, будзе абраны пасля 18 сакавіка Міхаіл Захараў, які ўзначальваў нашу хакейную зборную на апошніх Алімпійскіх гульнях, склаў свае абавязкі адразу ж пасля завяршэння спаборніцтваў у Ванкуверы. Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё паведаміў дзяржаўны трэнер па хакеі Генадзь Сцяпанаў.

Генадзь Сцяпанаў: “Міхаіл Захараў быў трэнерам толькі на перыяд Алімпійскіх Гульняў. Калі ён хоча на чэмпіянат свету, то ён павінен заяўляцца зноўку – як новы трэнер”.

Чакаецца, што 18 сакавіка адбудзецца справаздачна-выбарчая канферэнцыя Федэрацыі хакея. На ёй абяруць і новага кіраўніка арганізацыі. І толькі пасля гэтага будзе прызначаны новы трэнер.


Фота: БелаПАН