Міхаіла Марыніча не паклікалі на сустрэчу мэраў Мінску

12 верасня, у Дзень горада, у мінскай ратушы адбудзецца сустрэча выканаўцы абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі з ганаровымі грамадзянамі і былымі кіраўнікамі сталіцы. Ганаровых грамадзянаў Мінска толькі 14. Сярод іх — мітрапаліт Філарэт, Ігар Лучанок, Міхаіл Савіцкі, Анатоль Ярмоленка, Жарэс Алфёраў, Аляксандр Мядзведзь, Алена Бялова, Расціслаў Янкоўскі. Штогод ім павінна выплочвацца ў якасці ўзнагароды 150 базавых велічынь — 5 мільёнаў 250 тысяч рублёў.

Са сталічных кіраўнікоў апошніх двух дзесяцігоддзяў толькі Міхаіл Марыніч апынуўся ў апазіцыі да цяперашняй улады, адзначае сайт "Мы". Магчыма, з гэтай нагоды ён і не атрымаў запрашэння на сустрэчу.

Сам Марыніч адзначыў, што з гэтай нагоды не пераймаецца. Маўляў, галоўнае — няхай улады горадам займаюцца ў першую чаргу.