Міхалок: Ім трэба, каб мы адчулі сябе меншасцю, а нам варта гэтым ганарыцца
Лідар гурта Сяргей Міхалок у інтэрв’ю сайту Тузін Гітоў прызнаўся, што галасаваў за Ўладзіміра Някляева, а абвешчаныя афіцыйныя вынікі галасавання ўспрымае з іроніяй. Сяргей кажа, што даўно ведаў, што ён ды кола яго знаёмых — аўтсайдэры.
Сяргей Міхалок: “Я жыву ў прасторы гэтых чатырох працэнтаў. Ім трэба, каб мы адчулі сябе меншасцю, а нам варта гэтым ганарыцца. Бо мы не сістэмнікі, мы — відушчыя, мы жывем поўным жыццём і рэалізоўваемся ў творчым і асабістым плане".
Для Сяргея Міхалка вынікі прэзідэнцкіх выбараў і падзеі ў Мінску 19 снежня ня сталі нечаканасцю:
“Разыгрываць грамадскі спектакль у нас навучыліся на пяць балаў. Я маўчу пра пытанні праўды і крывадушнасці, але не мае межаў прафесіяналізм, з якім запускаецца ўся гэта лухта”.
У час выбараў “Ляпіс Трубяцкой” быў з канцэртамі ў Маскве, таму музыканты галасавалі ў беларускай амбасадзе ў Расіі. Галасы іх падзяліліся між двума кандыдатамі — Андрэем Саннікавым і Ўладзімірам Някляевым.
Міхалок: “Я асабіста выбраў Някляева, бо ён паэт і творчы чалавек, — кажа Сяргей Міхалок. — Палітыкі ды эканамісты даўно ўжо засведчылі ўсяму свету сваю нікчэмнасць, таму могуць нарабіць толькі трэшу. А такія, як Някляеў маюць надзею і нябесную мудрасць, а свае ўчынкі супастаўляюць з боскімі ідэаламі. Мне ён падаўся цвёрдым і рашучым чалавекам”.
Паколькі лідар “Ляпісаў” даўно ўжо адмовіўся ад тэлевізара ды інтэрнэту, навіны пра падзеі дазнаваўся праз радыёпрыёмнік па вяртанні ў Мінск:
“Я чуў дзіўныя выказванні незразумелых экспертаў у перапынках між песнямі „Саня останется с нами“, яны казалі пра п’янае быдла, чарцей ды бандытаў. Я не быў на Плошчы, але ведаю, што афіцыйная версія і тое, што я ведаю ад знаёмых людзей, адрозніваюцца кардынальна. Усе тыя прамовы, якія я чуў на прапрэзідэнцкіх радыёканалах, не маглі быць напісаныя за адну ноч, гэта былі выдатна прадуманыя вострасацыяльныя тэксты ўзроўню Зошчанкі. Яўна іх падрыхтавалі загадзя. Гэта не проста хлусня. Ірэальны ўтапічны свет настолькі запанаваў у некаторых галовах, што для іх ён стаў рэальнасцю”.
Сам Міхалок абвешчаныя афіцыйныя вынікі галасавання ўспрымае з іроніяй. Кажа, што даўно ведаў, што ён ды кола яго знаёмых — аўтсайдэры.
Сяргей Міхалок: “Я жыву ў прасторы гэтых чатырох працэнтаў. Ім трэба, каб мы адчулі сябе меншасцю, а нам варта гэтым ганарыцца. Бо мы не сістэмнікі, мы — відушчыя, мы жывем поўным жыццём і рэалізоўваемся ў творчым і асабістым плане”.
Сяргей раіць усім не журыцца:
“Чалавек мусіць самарэалізоўвацца ў любых прапанаваных яму умовах. І цяжкасці робяць нас мацней, бо энергія з’яўляецца ў працэсе пераадолення. Не варта чакаць падарунку ад нябёсаў ды шчасця ад валадароў. У тым, як мы галасуем, і як сябе паводзім — момант ісціны. Трэба выбудоўваць свой свет, выпхнуць сябе з гэтага масмедыйнага палітычнага “мірка” і будаваць уласную камунікацыю, наладжваць сувязі з такімі, як ты. Героям можна стаць, прыклаўшы аграмадныя высілкі, праз праявы волі і характару”.
Фота з MySpace гурта