Мік Джагер прыстрашыў судом стваральнікаў фільма пра Дылана Томаса
Мік Джагер прыстрашыў падаць у суд на кампанію BBC Films, якая выпускае
фільм "На краі кахання" (The Edge Of Love) пра валійскага паэта Дылана
Томаса. Лідэр гурта The Rolling Stones, які валодае правамі на значную частку твораў Дылана Томаса, мае намер зняць уласны фільм пра паэта.
Джагер запатрабаваў ад прадзюсераў "На краі кахання" прыбраць з фільма ўсе сцэны, якія заснаваныя на творах са зборніка "Карта кахання", у якую ўвайшлі вершы і проза паэта.
Выхад фільма "На краі кахання" рэжысёра Джона Мэйберы з Кірай Найтлі і Сіенай Мілер у галоўных ролях запланаваны на чэрвень 2008 года.
Здымкамі яшчэ адной версіі кінабіяграфіі Дылана Томаса зоймецца кампанія Jagged Films, якая належыць Міку Джагеру.
Фота: www.spblife.info