Мікалай Ладуцька: "Сотні, тысячы пакаленняў жыхароў Мінска, Менска"
Пра старажытную назву беларускай сталіцы згадаў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Адкрываючы 11 верасня святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня горада каля стэлы "Мінск — горад-герой", ён адзначыў: "Сотні, тысячы пакаленняў жыхароў Мінска, Менска, велізарная плеяда кіраўнікоў горада на працягу некалькіх стагоддзяў вызначала яго аблічча. У тысяч людзей, якія кіравалі горадам, у многіх пакаленняў мінчан заўсёды была адна мэта — каб горад жыў, развіваўся, каб у ім было годна жыць і каб гэта быў самы найлепшы горад у свеце".
Ладуцька прапанаваў прысутным ушанаваць хвілінай маўчання усіх кіраўнікоў горада, якіх ужо няма ў жывых, інфармуе БелаПАН.
Ладуцька прапанаваў прысутным ушанаваць хвілінай маўчання усіх кіраўнікоў горада, якіх ужо няма ў жывых, інфармуе БелаПАН.