Мікалай Лазавік не ведае, ці абвесцяць дату выбараў 7 верасня
Пра гэта сакратар Цэнтравыбаркаму паведаміў у гутарцы з Еўрарадыё. Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка прызначыў на 7 верасня пазачарговае паседжанне Палаты прадстаўнікоў. Палітолагі мяркуюць, што на паседжанні парламентары прызначаць дату прэзідэнцкіх выбараў. Мікалай Лазавік не пацвярджае гэтае меркаванне, але і не абвяргае яго:
Лазавік: "Гэтае сцверджанне з галіны меркаванняў. Меркаваць можна што заўгодна... Прызначэнне выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - гэта канстытуцыйнае права Палаты прадстаўнікоў. І вырашыць гэтае пытанне Палата прадстаўнікоў можа як на чарговай, так і на пазачарговай сесіі. Будзе гэтае пытанне стаяць на пазачарговай сесіі або не - я нават меркаваць не бяруся".
Сакратар Цэнтравыбаркаму нагадаў, што кіраўнік краіны некалькі разоў гаварыў, што выбары найхутчэй пройдуць на пачатку наступнага года. Разам з тым, сп.Лазавік не выключыў, што Палата прадстаўнікоў можа прызначыць дату выбараў і на якую-неюбудзь іншую дату.
Цэнтравыбаркам, па словах чыноўніка, да выбараў пачынае рыхтавацца пасля правядзення папярэдніх. Таму цяпер праца ідзе вельмі актыўна.
Лазавік: "Мы рыхтуем неабходныя праекты пастановаў, якія можна рыхтаваць без прывязкі да канкрэтнай даты правядзення выбараў. Мы рыхтуем узоры пратаколаў, іншых дакументаў, справаздачаў... То бок, праца ў нас ідзе напоўніцу, і яна не прывязаная да нейкай канкрэтнай даты".