Мікалай Статкевіч адзначае Дзень працы каля Нацыянальнай бібліятэкі

Лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Мікалаю Статкевічу ўдалося дайсці да пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі. Тут ён адзначыць Дзень працы побач з афіцыйнымі прафсаюзамі.  Нагадаем, што намер Статкевіча прыйсці 1 траўня да бібліятэкі выклікаў неадназначную рэакцыю праваахоўнікаў. Палітыка сталі запрашаць на размову ў аддзяленне міліцыі.

Микалай Статкевіч: "Пасля таго, як гарадская міліцыя стала вельмі настойліва мяне запрашаць на размовы, я вельмі хутка завершыў усе арганізацыйныя справы, адключыў мабільны і "залёг на дно"