Мікіце Краснову праз суседзяў перадалі позву на допыт
Як стала вядома, супрацоўнікі крымінальнага вышуку наведалі бацькоў Мікіты ў пятніцу, 11 лютага, аднак тыя не адчынілі дзверы.
Тады яны распыталі пра актывіста ў суседзяў і праз іх перадалі для яго позву на допыт.
Мікіта Красноў – былы лідэр дэмакратычнай арганізацыі "Вольная моладзь", адзін з лідэраў кампаніі "Грамадзянін". Падчас прэзідэнцкіх выбараў-2010 збіраў подпісы за вылучэнне ў кандыдаты Алеся Міхалевіча, а таксама назіраў за ходам выбараў. Не выключана, што незадаволенасць уладаў выклікаў шэраг пададзеных Красновым скаргаў на парушэнні выбарчага заканадаўства з боку ініцыятыўнай групы Лукашэнкі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Нягледзячы на тое, што актыўнага ўдзелу у падзеях Плошчы-2010 Красноў не браў, пасля 19 снежня былі праведзены ператрусы па трох адрэсах яго верагоднага месца пражывання. На дадзены момант імя актывіста значыцца ў спісе падазраваных за масавыя беспарадкі.