Мілана Міхалевіч: У СІЗА на Валадарскага адмовіліся сказаць, дзе Алесь
Мілана Міхалевіч, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, сёння разам з сястрой палітыка Аленай наведала СІЗА на Валадарскага. Яны спрабавалі атрымаць інфармацыю, дзе знаходзіцца Алесь ужо некалькі дзён. Нагадаем, у следчы ізалятар на Валадарскага Міхалевіча перавялі з СІЗА КДБ 5 ці 6 студзеня. Пра тое, што мужа там няма Мілана даведалася выпадкова, калі спрабавала перадаць перадачу. Апошнім Міхалевіча бачыў яго адвакат увечары 6 студзеня.
Сёння на імя начальніка следчага ізалятара была пададзеная заява, каб даведацца, куды перавялі Алеся.
Аднак, як распавяла Мілана Міхалевіч у жывым эфіры Еўрарадыё, ёй адмовіліся даць інфармацыю пра гэта, але заяву прынялі. Праўда, папярэдзілі, што "гэта кампетэнцыя следства, а не начальніка СІЗА".
"Зараз будзем спрабаваць прабіцца да следчых", — сказала жонка палітыка.