“Мілавіца” спыніла выраб купальнікаў для жанчын з ампутаванымі грудзямі
Па словах супрацоўнікаў кампаніі, у Беларусі няма ахвотнікаў на падобны тавар Супрацоўнік аддзела продажу “Мілавіцы”: “Мы перасталі іх выпускаць, таму што попыт быў вельмі малы, а выраб вельмі дорага абыходзіцца. Мы зрабілі адну партыю, ёсць жа мінімальная партыя, якую мы можам зрабіць. Яна ляжала, ляжала, і мы адмовіліся ад гэтага”.
У выніку, у краіне не засталося ніводнага месца, дзе беларускія амазонкі” могуць набыць купальны касцюм (адзначым, што штогод у Беларусі захворваюць ракам малочнай залозы больш за 3,5 тыс. жанчын). Іх проста пазбавілі магчымасці весці нармальны лад жыцця, распавяла Еўрарадыё мінчанка Наталля, якая сама сутыкнулася з гэтай праблемай.
Наталля: “У Беларусі няма ніводнай крамы, ніводнай фабрыкі, ніводнага месца, дзе можна было б купіць купальнік для такіх жанчын, як я. Атрымліваецца, што я не магу пайсці ў басейн толькі таму, што ў маёй краіне не прадаюць і не выпускаюць купальнікаў. Ну што гэта такое?”.
Адзінае месца ў Беларусі, дзе "амазонкі" могуць набыць для сябе бялізну — гэта павільён "Клопат і Здароўе" ў гандлёвым цэнтры на Уманскай у сталіцы.
"Купальнікаў, на жаль, няма ўвогуле, — кажа прадавачка, — раней мы з Польшчы іх прывозілі, але з усімі выдаткамі на дарогу, яны атрымліваліся "залатымі". Нашы жанчыны самі сказалі, што "залатыя" купальнікі ім не трэба. Раней жа шыла "Мілавіца", але больш не шые... Нікому нашыя жанчыны непатрэбныя".
Няма ў нас і добрых пратэзаў ды прыгожай бялізны для жанчын з ампутаванымі грудзямі. Штучныя грудзі ў нашай краіне вырабляе толькі Беларускі пратэзна-аднаўляльны цэнтр, але па словах Наталлі, якасць яго вырабаў пакідае жадаць лепшага.
У павільёне "Клопат і Здароўе" тэарэтычна пратэзы ёсць рознай формы. Але на практыцы яны амаль не адрозніваюцца адзін ад аднаго.
Супрацоўніца даведкі Пратэзна-аднаўляльнага цэнтра: “Памер грудзей: нумар 1, нумар 2 — маленькія, дзевятыя — вялікія, дзесятыя — увогуле вялікія. Ну як гэта форма? Форма адна. Да пятага памеру — маленькія кругленькія, а пасля пятага такі выступ пад паху пачынаецца”.
Гэтыя пратэзы не прыляпляюцца да скуры. Каб іх насіць, неабходна набыць спецыяльны бюстгальтар, які ў нашай краіне бывае толькі двух відаў — белы і бежавы. Чорную бялізну кіраўніцтва Цэнтра, відавочна, палічыла непатрэбнай.
У краме пратэзнага Цэнтра мы даведаліся, што кошт штучных грудзей вагаецца ад 80 да 440 тысяч рублёў, а ахвотнікаў іх набыць — хоць адбаўляй. А вось па словах Наталлі, з-за дарагавізны пратэзаў жанчыны часта выбіраюць “хатнія” метады.
Наталля: “Мала таго, што чалавек сутыкаецца з такім дыягназам, потым лячэннем не самым лёгкім, і калі б здавалася, усё ўжо мінула — новая праблема. Я ведаю, што жанчыны засыпаюць манную крупу, пярловую крупу ў якасці пратэзаў. Я сама чула, што людзі прыходзяць, даведваюцца, колькі гэта каштуе, разварочваюцца і выходзяць”.
Кошт бюстгальтараў вагаецца ад 60 да 70 тысяч. Па словах супрацоўніцы павільёну "Клопат і здароўе" пакупнікоў шмат, — бывае што на дзень прыходзіць тры, ці нават сем кліентак. Бо гэта адзінае месца ў Мінску, куды яны могуць прыйсці.
Для параўнання, у суседняй Польшчы больш за 200 крамаў для “амазонак”, дзе можна набыць тавары розных вытворцаў. Амаль кожная мае ўласны сайт, на якім можна замовіць неабходную рэч адразу дадому.
У адной толькі варшаўскай краме “Амазонка Барбара” больш за некалькі дзесяткаў мадэляў купальнікаў, бялізны, піжамы і пратэзаў.
Супрацоўніца крамы: “Іх асартымент вельмі вялікі, вельмі шырокі. Пратэзы ёсць розных формаў, памераў, таўшчыні. Ёсць нават пратэзы са спецыяльным слоем супраць поту. Ну і, вядома, бялізна, якая сапраўды вельмі прыгожая, гэта не нейкія там медыцынскія рэчы, а сапраўды жаноцкія”.
Кошт на пратэзы ў Польшчы вагаецца прыкладна ад 200 да 600 тысяч рублёў. Аднак там кожная жанчына з ампутаванымі грудзямі раз на 2 гады атрымлівае грошы на пратэз ад дзяржавы. А вось у Беларусі бясплатныя пратэзы прызначаныя толькі для тых, хто афіцыйна мае групу інваліднасці. Праўда, такіх жанчын у нас няшмат, большасць проста не хоча траціць час на збіранне паперак, а як мага хутчэй вярнуцца да нармальнага жыцця.